Малітва Ружанцова за Айчыну

З Бездакорнай Марыяй молімся за Айчыну, каб яна была вернай Богу, Крыжу і Евангеллю.

Кожны ўдзельнік пастанаўляе адмаўляць штодзённа з тым намерам ружанец, найменш хаця б адну таямніцу. Малітву з гэтым намерам можна дадаць да інных, якія мы адмаўляем на Ружанцы.

Monday, 17 November 2014



Малітва  Ружанцова  за Айчыну 
з’яўляецца свецкай ініцыятывай.
З Бездакорнай Марыяй молімся за Айчыну, каб яна  была вернай Богу, Крыжу і Евангеллю. 
Кожны ўдзельнік пастанаўляе адмаўляць штодзённа  з тым намерам ружанец, найменш  хаця б адну таямніцу.  Малітву з гэтым намерам  можна дадаць да іншых, якія мы адмаўляем на Ружанцы.

Малітва   Ружанцова  за Айчыну распачалася  ў Венгрыі, пазней у Польшчы, а цяпер  прыйшоў час, каб іншыя народы і дзяржавы падтрымалі гэтую ініцыятыву і пачалі маліцца за сваю Айчыну.
Упэўнены, што малітва дасць плён, як і ўсе папярэднія Вялікія Ружанцовыя   Малітвы,  – у Лепанта, у Аўстрыі, на Філіпінах, у Калумбіі, у апошні час у Венгрыі.
Давайце возьмем  прыклад з венграў , якія адказаліся ад посткамуністычнай і ліберальнай мадэлі адраджэння краіны, звярнуліся да хрысціянскіх каранёў Еўропы і на Божым фундаменце будуюць сваю дзяржаўнасць. У  Венгрыі больш за мільён жыхароў моляцца   за Айчыну. Таго ж  - вяртання да Бога – прагнуць і і іншыя народы.
Ёсць магчымасць даць згоду на ўдзел на сайце ў інтэрнэце. Неабходна толькі запоўніць фармуляр Вялікай Ружанцовай Малітвы за Айчыну.
У   рамках Малітвы Ружанцовай за Айчыну праводзяцца святыя імшы за Бацькаўшчыну,  публічнае прамаўленне Святога Ружанца, прыняцце адкуплення за тыя дзяржавы і народы, што адвярнуліся ад Бога.
Праводзяцца рознага роду медыа акцыі, каб заахвоціць да малітвы за Бацькаўшчыну(напрыклад, акцыі  на  білбордах).
Штомесячна адбываюцца ўсяночныя трыванні ў вялікіх санктуарыях.

No comments:

Post a Comment

Note: only a member of this blog may post a comment.